15 верасня – Дзень бібліятэк |
Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк.
У 2020 годзе ў бібліятэчнай сферы працавалі 13 тыс. чалавек.
Сярод работнікаў бібліятэк:
90,4% жанчын,
9,6% мужчын;
51,1% маюць вышэйшую адукацыю,
33,6% маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.
Сярэдні ўзрост работнікаў – 45,3 года.
На пачатак 2021 года ў Беларусі ажыццяўлялі сваю дзейнасць 2509 публічных бібліятэк. Сярод іх 83,6% былі забяспечаны доступам у інтэрнэт.
Па абласцях і г.Мінску:
Брэсцкая вобласць – 451 бібліятэка; доля публічных бібліятэк з доступам да сеткі Інтэрнэт – 83,4%;
Віцебская – 458; 66,6%;
Гомельская – 470; 66%;
Гродзенская – 285; 99,6%;
Мінская – 441; 100%;
Магілёўская – 359; 93,9%;
г.Мінск – 45; 100%.
Фонд публічных бібліятэк склаў 52,1 млн экзэмпляраў кніг, часопісаў, рукапісаў і іншых крыніц інфармацыі. Нараўне з друкаванымі выданнямі карыстальнікам даступны выданні ў электронным выглядзе: каталогі, публікацыі і іншыя інфармацыйныя крыніцы. Карыстальнік публічных бібліятэк – кожны трэці жыхар Беларусі*.
Колькасць карыстальнікаў:
усяго – 2904,6 тыс. чалавек;
у сярэднім на адну бібліятэку – 1158 чалавек.
Выдадзена кніг і часопісаў:
усяго – 48,3 млн экзэмпляраў;
у сярэднім аднаму карыстальніку – 17 экзэмпляраў.
Галоўным кнігасховішчам краіны з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
* даныя 2020 года.
Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт